Майстар-клас па прыгатаванню вясновага напою (смузi) з мёда i сныцi  для удзельніц конкурсу «Гарадзенская беларусачка 2017» правяла дырэктар «Мядовага шляху» - Вольга Гаўрылiк. Майстар – класс  адбыўся ў рэстаране  «Каралеўскае паляванне», Гродна.

Вясна - час абнаўлення, першых цёплых дзён і ... авітамінозу. Да гэтага перыяду ўтрыманне вітамінаў у гародніне і садавіне зніжаецца да мінімуму.  Прапануем вам, шаноўная спадарыні і спадары, скарыстаць з першай магчымасці узбагаціцца карыстнымі вітамінамі! Шукайце уважліва  на сваіх падворках або ў лесе траву сныць.

Cныць– гэта трава дзікарос. Сныць звычайная па-латыні называецца Aegopodium podagraria, што даслоўна азначае «Казіная нага», але у народзе яе часам называюць «амерыканка». Есць цудоўная вясновая прымаўка:  «Дажыць бы да сніткі» (калi на вёсках заканчвалiся  запасы, тады ў ежу ўжывалі гэту цудоуную траву). Хімічны склад гэтай травы максімальна набліжаны да формулы нашай крыві, яна багата вітамінам С, таму чалавек бязбольна можа харчавацца снiткай працяглы час.  У сныцi  кароткі час збору, з сярэдзіны красавіка да сярэдзiны мая, пакуль яна зусім маладзенькая. У ежу выкарыстоўваюцца толькі верхнія далікатныя уцёкі. Знайсці гэту унікальную расліну вельмі проста, яна расце ўсюды і вельмі часта яго прымаюць за пустазелле. Важны момант – збіраць сныць можна толькi у чыстых экалагiчных месцах – у лесе, на дачах …

 Рэцэпт смузі "Чараўніца кветак":

  1. Мёд «Мядовы шлях» з кветкавым пылкам (цi з iмбiрам, цi з праполiсам) -20 г
  2. трава сныць - 50 г
  3. яблык -1 шт
  4. вада -50 г
  5. кавалачак цытрыны
  6. кветкавы пылак – 5 г

Як рабiць:

Бярэм  траву  сніткі і пяшчотна адрываем лісточкі ад сцяблінкі.  (Важна! пакіньце пару цэлых лiсточкау сныцi)  Потым трэба ачысціць яблык (летам гэта рабiць не абавязкова) і парэзаць яго на кавалачкi. Кладзём ўсе інгрэдыенты ў блендер , дадаем туды чайную лыжку мёду с кветкавым пылкам  і налiваем 50 мл вады (можна дадаць газаваную ваду, на свой густ). Усё гэта ўзбiваем праз хвiлiну і разлiваем у келiхi. Зверху ўпрыгожваем кветкавым пылкам , долькай цытрыны і лісцямі снiткi, якiя мы прыхавалi раней.

! Увага:  перад тым як выпiць наш напой, трэба загадаць жаданне!

Мёд Мядовага шляха вы можаце знайсці у прадуктовых крамах Гароднi і Менску на паліцах з  мёдам, напрыклад у гіпермаркеце "Карона".

https://www.youtube.com/watch?v=D4sXohdsu2w&t=33s

13 красавiка 2017 года

Яшчэ больш вясновых і вітамінавых кактэйлей, чая ці смузі вы зможаце знайсці на нашай старонцы рэцэптаў на сайце Мядовага Шляху. http://honeyway.by/index.php/farm

 Запрашаем!